Чацвер, 12 Лістапад 2020 01:30

Папа Францішак піша ў сваю школу і заахвочвае навучанне ў стылі дона Боско

Аўтар InfoANS

Папа Францішак накіраваў ліст намесніку дырэктара салезіянскай школы Wilfrid Barón de los Santos Ángeles у Рамас-Мехіа, Аргентына,  Даніэлю Хоакіну Бланко Менгоні. Нагодай для напісання ліста стала 90-годдзе школы, у якой у  1949 годзе навучаўся сам Папа. 

“Дарагі брат,

З нагоды 90 год з пачатку працы супольнасці Дона Боско ў Рамас-Мехіа я звяртаюся да Вас і да ўсіх сабратоў гэтай любімай салезіянскай супольнасці. Я далучаюся да ўсіх словаў удзячнасці за гэтыя годы, падчас якіх вы сеялі радасць Евангелля сярод вялікай колькасці дзяцей і моладзі. Дзякую вам за тое, што вы дасягнулі шматлікіх сэрцаў сем’яў і перыферыйных слаёў грамадства.

Я з удзячнасцю ўзгадваю, як у 1949 годзе наведваў шосты клас школы, у ёй я атрымаў выхаванне ў стыле ксяндза Боско, гатовага да працы, творчасці і радасці. Школьнае жыццё было насычанным, не было часу сумаваць: навука, суправаджэнне, малітва, клопат пра бедных, фізічная праца. Усё, што мы рабілі і вывучалі, мела гарманічнае адзінства і падрыхтавала нас да жыцця з пачуццём адказнасці і гарызонтам трансцэндэнтнасці.

 Я заклікаю вас працягваць сваю штодзённую працу, асноўваючыся на гэтых прынцыпах і памятаючы словы св. Яна Боско: “Святасць заключаецца ў тым, каб заўсёды быць шчаслівым”. Няхай радасць ад сустрэчы з Богам адлюструецца на ўсе вашыя справы, каб святло Евангелля магло прамяніцца і дасягаць усіх.

 Няхай Езус вас благаслаўляе, а Марыя Успамога Хрысціянаў прыглядвае за вамі з матчынай апекай. І, калі ласка, не забывайце маліцца за мяне.

 З братняй любоўю

Францішак”.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Калі вашай душы або целу будзе нешта пагражаць, звярніцеся да свайго Анёла Ахоўніка, і я запэўніваю, што ён будзе суправаджаць вас і абараняць.

Св. Ян Боско