Аўторак, 20 Кастрычнік 2020 20:58

Сустрэча салезіянаў супрацоўнікаў Беларусі прайшла ў Бараўлянах

Аўтар

17 кастрычніка ў парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах адбылася сустрэча салезіянаў супрацоўнікаў Беларусі, якая сабрала ўдзельнікаў з Мінска, Смаргоні і Бараўлянаў.

Пад духоўным кіраўніцтвам кс. Паўла Шчарбіцкага SDB і с. Тэрэсы Сольнічэк FMA сабраныя мелі магчымасць паразважаць над дэвізам салезіянскай сям’і на 2020 год: “Добрыя хрысціяне і сумленныя грамадзяне”.

Падчас сустрэчы супрацоўнікі дзяліліся адно з адным разважаннямі наконт таго, як у сучасным свеце быць сапраўды добрым хрысціянінам, гэта значыць жыць верай у Бога і дазваляць Духу Святому весці сябе, і сумленным грамадзянінам - несці адказнасць за жыццё маладога чалавека, за грамадства, за краіну.

Салезіяне супрацоўнікі складаюць падзяку духоўным кіраўнікам за праведзены разам час і малітоўную падтрымку, а таксама арганізатарам сустрэчы за магчымасць паглыблення ведаў і натхненне на канкрэтныя пастановы. 

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Той, хто не чувае, рызыкуе, што не будзе збаўлены, таму што яму не хапае часу, або волі, альбо Божай ласкі.

Св. Ян Боско