Серада, 14 Кастрычнік 2020 22:08

Адкрыццё моладзевага араторыя на новы пастырскі і навучальны год адбылося ў Смаргоні

Аўтар Ксенія Рыдзель, памочнік аніматара

10 кастрычніка ў смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры мясцовай парафіі Св. Міхала Арханёла, адбылося ўрачыстае адкрыццё моладзевага араторыя на новы пастырскі і навучальны год. 

Мерапрыемства пачалося са святой Імшы, якую цэлебравалі кс. Павел Шчарбіцкі SDB, дырэктар смаргонскай супольнасці і пробашч парафіі Св. Міхала Арханёла, кс. Алег Каралёў SDB, адказны за моладзевае душпастырства салезіянаў у Беларусі і араторый ў Мінску, а таксама кс. Артур Ляшнеўскі SDB, адказны за смаргонскі араторый.

Кс. Павел прамовіў да сабраных гамілію, у якой звярнуўся да моладзі з заклікам не баяцца размаўляць і выказваць свае думкі, а старэйшых заклікаў прыслухоўвацца да маладых.

Пасля св. Імшы ўсе былі запрошаны на ўрачыстую праграму, якая праходзіла ў араторыі і была прысвечана СМЕПу. Удзельнікі праграмы змаглі стаць пілігрымамі СМЕП, якой, на жаль, у гэтым годзе не было з-за пандэміі. Крок за крокам вядучыя адкрывалі удзельнікам таямніцы салезіянскай пілігрымкі і знаёмілі з яе традыцыямі. Таксама кожны з прысутных мог паслухаць унікальныя сведчанні веры, радасці і любові, звязаныя са СМЕПам.
Праз увесь вечар удзельнікаў радаваў спевамі моладзевы смаргонскі гурт "Пілігрымы".

Напрыканцы прысутных чакала тэатралізаванае слоўка, традацыйны пілігрымковы спеў "Слухай, Ізраэлю" і малітва.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Зразумела, што лягчэй расхвалявацца, чым узяць сябе ў рукі, прыгразіць дзіцяці, чым растлумачыць яму. Нам, з нашаю нецярплівасцю і пыхаю, найвыгадней біць тых, хто не саступае, чым з цярплівасцю іх навучаць. Цярплівасць — гэта дар Духа Святога, аб якім трэба маліцца.

Св. Ян Боско