Панядзелак, 12 Кастрычнік 2020 09:52

У Смаргоні памаліліся за душу памерлага кс. Генрыха Куляшэвіча SDB

Аўтар Наталля Субко , член АДМА

9 кастрычніка ў смаргонскім касцёле Святога Міхала Арханёла цэлебравалася жалобная святая Імша за душу спачылага першага пробашча парафіі кс. Генрыха Куляшэвіча SDB.

Пахаванне кс. Генрыха адбылося у парафіі Маці Божай Міласэрнасці ў Сувалках (Польшча). Шматлікія святары і сёстры законныя сабраліся ў Смаргоні, каб маліцца за душу памерлага, паколькі не змаглі прыняць непасрэдны ўдзел у пахаванні. Цэлебрацыю жалобнай Эўхарыстыі ўзначаліў біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB. На супольную малітву за душу спачылага сабрата прыбылі святары з усіх салезіянскіх парафій нашай краіны на чале з дэлегатам салезіянаў на Беларусі кс. Віктар Гайдукевіч SDB, сёстры салезіянкі, дыяцэзіяльныя святары, вернікі, якія належаць да салезіянскай сям’і, і ўдзячныя парафіяне.

Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB разам з усімі святарамі, сёстрамі законнымі і вернікамі атулілі спачылага сваёй малітвай. Шмат шчырых і цёплых слоў прысвяціў свайму духоўнаму айцу кс. Генрыху Куляшэвічу SDB біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB у прамоўленай гаміліі. Ксёндз біскуп распавёў, як адбылася яго першая сустрэча з кс. Генрыхам, як распачыналася праца з моладдзю ў Смаргоні, падкрэсліў, што кс. Генрых прыклаў вялікія намаганні для адраджэння малітоўнага жыцця ў Смаргоні.

Словы спачування ад імя ўсёй салезіянскай сям’і на Беларусі выказаў кс. Віктар Гайдукеві SDB. Кс. Віктар выказаў надзею, што заснавальнік салезіянскага таварыства кс. Боско прывядзе душу спачылага да трона нашага Нябеснага Айца. Пасля словы спачування прамовіў кс. Здзіслаў Вэдэр SDB, які ў свой час супрацоўнічаў з памерлым кс. Генрыхам Куляшэвічам SDB у справе адраджэння парафіі ў Смаргоні. Былі зачытатаны словы ад імя с. Габріэлы Родэ FMA, якая разам з усім сёстрамі салезіянкамі смуткуе з прычыны смерці кс. Генрыха, які без рэшты прысвяціў сваё жыццё служэнню маладым і дарослым, усім, каго Пан Бог ставіў на яго шляху.

На заканчэнне супольнай малітвы біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB запэўніў прысутных у тым, што кс. Генрых, які пры жыцці быў для многіх духоўным айцом,  пасля сваёй смерці стаў для усіх, каму будзе патрэбна яго дапамога, нябесным заступнікам. 

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Нараканні робяць сэрца халодным

Св. Ян Боско