Аўторак, 06 Кастрычнік 2020 12:56

У Мінску прайшло адкрыццё дзіцячага араторыя

Аўтар Аліна Арцюкевіч

4 кастрычніка ў салезіянскім араторыі імя св. Яна Боско ў  Мінску адбылося традыцыйнае свята, прысвечанае адкрыццю дзіцячага араторыя.

Свята распачалося святой Імшой, падчас якой кс. Аляксандр Мятліцкі SDB нагадаў дзецям і іх бацькам, што кожны з іх сёння знаходзіцца ў вінаградніку і кожны з’яўляецца вінаградарам. Таксама святар прапанаваў задумацца над тым, які плён мы прыносім. Нашае жыццё - як вінаград, які можа сапсавацца і згніць, а можа быць прыгожым і прыемным на смак.

Працяг свята адбываўся ў араторыі. У госці да маленькіх парафіянаў завіталі анёлы. Яны распавядалі дзецям цікавыя гісторыі з іх жыцця, а дзеці ў сваю чаргу дапамагалі анёлам змагацца са злом праз цікавыя гульні.

Пасля гульнявой праграмы дзеткі і іх бацькі мелі магчымасць разам правесці час за салодкім сталом.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Май пакору ў кожным дзеянні, калі гэта павінна служыць збаўленню душаў.

Св. Ян Боско