Аўторак, 06 Кастрычнік 2020 12:54

Першая ў бягучым навучальным годзе сустрэча “Савіо-клуба” прайшла ў Мінску

Аўтар

27 верасня ў араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Мінску, адбылася першая ў гэтым навучальным годзе сустрэча ўдзельнікаў “Савіо-клуба”.

“Савіо-клуб” распачаў сваю дзейнасць у мінскім араторыі ў 2016 годзе. За гэты час колькасць удзельнікаў клуба павялічылася да 40 чалавек. Некаторыя з выпускнікоў сталі памочнікамі аніматараў.

У гэтым годзе клуб развітаўся з дзесяццю выпускнікамі, якія падчас святой Імшы атрымалі дыпломы ўдзельніка “Савіо-клуба”. Таксама прысутныя радасна прывіталі шэсць хлопцаў і дзяўчат, якія далучыліся да клуба.

Удзельнікі прыйшлі на сустрэчу са сваімі бацькамі. Падлеткаў і іх бацькоў сустракалі кс. Алег Каралёў SDB, с. Юлія Клевец FMA і аніматары “Савіо-клуба”. Шмат цікавага чакала ўдзельнікаў і гасцей: і сумесная малітва, і спевы, і конкурсы, і прэзентацыя, у якой асвятлялася дзейнасць клуба і мінулыя сустрэчы, і салодкі пачастунак, і гутарка з бацькамі.

Гэта сустрэча дала добры старт для далейшай плённай сумеснай дзейнасці дзяцей, духавенства, аніматараў і бацькоў па дарозе да святасці разам са святым Дамінікам Савіо.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Самае найлепшае, што можна зрабіць у гэтым свеце, — гэта прывесці згубленыя душы на шлях цнотаў, што вядзе да Бога.

Св. Ян Боско