Аўторак, 06 Кастрычнік 2020 12:51

Адкрыццё дзіцячага араторыя на новы навучальны год адбылося ў Смаргоні

Аўтар

4 кастрычніка ў смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры мясцовай парафіі Св. Міхала Арханёла, адбылося адкрыццё дзіцячага араторыя на новы навучальны год. Мерапрыемства прайшло пад назвай “Папа-пілігрым” і было звязана са святкаваннем 100-годдзя са дня нараджэння Яна Паўла ІІ.

Святочная праграма распачалася святой Імшой, якую цэлебраваў кс. Павел Шчарбіцкі SDB. Падчас праграмы дзеці сустрэліся з Папам Рымскім Янам Паўлам ІІ і яго памочніцамі. Героі прапанавалі ўдзельнікам цікавае падарожжа-пілігрымку па розных краінах свету.

Дзеці танчылі, гулялі і разам цудоўна праводзілі час. Падчас падарожжа па розных краінах удзельнікі даведваліся цікавыя факты з біяграфіі Папы Рымскага. Бацькі разам з дзецьмі ваконвалі розныя цікавыя заданні і ўдзельнічалі ў конкурсах.
Праграма па традыцыі скончылася малітвай. Напрыканцы быў зроблены агульны фотаздымак, пасля якога ўдзельнікі свята змаглі пачаставацца прысмакамі і смачнай гарбатай.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Трэба каб былі укрыжаваныя разам з Езусам Хрыстом. Яго крыж з’яўляецца флагам і штандарам. Хто не хоча яго наследваць, не годзен быць яго вучнем

Св. Ян Боско