Аўторак, 06 Кастрычнік 2020 12:39

Святочнае адкрыццё араторыя абылося ў Бараўлянах

Аўтар Святлана Радцэвіч

 4 кастрычніка ў парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах адбылося адкрыццё салезіянскага араторыя імя святога Дамініка Савіо на новы навучальны год.

Свята адкрыцця араторыя распачалося святой Імшой, якую цэлебраваў ксёндз Казімір Шыдэлко SDB. Падчас казання ксёндз Казімір нагадаў, што нядзеля з’яўляецца днём, які варта прысвяціць Пану, а таксама звярнуў увагу бацькоў на тое, што неабходна даваць добры прыклад сваім дзецям адносна святкавання нядзелі.

Пасля святой Імшы дзеці з бацькамі накіраваліся да араторыя, дзе іх сустрэлі вядучыя: кандыдат у аніматары Святлана і незвычайны госць - святы Ян Павел ІІ. Удзельнікі свята прайшлі праз чатыры базы і сабралі думку святога Яна Боско, якая раскрывае сутнасць араторыя ў нашым жыцці: “Араторый – гэта дом, які прымае ўсіх; школа, якая рыхтуе да жыцця; двор для радасных сустрэч; касцёл, які евангелізуе”.

Напрыканцы журы вызначыла пераможцаў ў конкурсе на лепшую маску, а ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB скіраваў да прысутных слоўка, у якім пажадаў усім цаніць тое дабро, якое Бог нам дае. Свята скончылася супольным фотаздымкам і салодкім сталом.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Без цярпення не можам стаць святымі.

Св. Ян Боско