Аўторак, 29 Верасень 2020 18:14

У Смаргоні адзначылі дзень нараджэння с. Ірыны Барцэвіч FMA

Аўтар Марта Адахоўская, салезіянскі аніматар

27 верасня ў парафіі Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні адбылося святкаванне дня нараджэння с. Ірыны Барцэвіч FMA.

Святкаванне пачалося са святой Імшы ў 10.00, якую ўзначаліў кс. Павел Шчарбіцкі SDB. Пасля Імшы ўсе былі запрошаны ў араторый, дзе салезіяне супрацоўнікі прадставілі святочную праграму. Моладзь, дзеці, салезіяне супрацоўнікі, удзельнікі суполкі ADMA і прадстаўнікі парафіяльных суполак падрыхтавалі адмысловыя віншаванні для сястры Ірыны, якая ў гэты дзень атрымала шмат падарункаў і цёплых слоў. Завяршылі праграму вясёлым спевам святары і сёстры.

Напрыканцы сястра Ірына падзякавала ўсім за шчырасць і адкрытасць, пажадала сабе і ўсім прысутным за ўсё дзякаваць Пану Богу.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Маліцеся заўсёды да Марыі, ужываючы гэты заклік: Марыя, Успамога Хрысціянаў, маліся за нас! Гэта невялікая малітва, але самі заўважыце, што яна вельмі дзейсная

Св. Ян Боско