Тэматыка адкрыцця была прысвечана 40-му артыкулу Канстытуцыі салезіянаў, дзе гаворыцца, што араторый – гэта дом, парафія, школа і падворак. Таксама арганізатары свята хацелі адзначыць, што важна пераносіць салезіянскую любоў і добры прыклад узаемаадносін у свае ўласны сем’і, дзе кожны з нас узрастае і развіваецца.
Падчас святочнага вечара кожны ўдзельнік змог спазнаць цеплыню і ўтульнасць гэтага гасціннага дома, на прыгожым падворку араторыя ўдзельнікі свята змаглі знайсці новыя знаёмствы.
Напрыканцы вечара кс. Алег Каралёў SDB скіраваў да ўсіх слоўка на добрую ноч. Ён адзначыў, што араторый - гэта не толькі будынак, гэта тое, што заўсёды застаецца ў сэрцы. Святар нагадаў, што кожны, хто пераступіў парог араторыя, назаўсёды застаецца пад апекай Марыі Успамогі Хрысціянаў.