Чацвер, 27 Жнівень 2020 14:58

Вернікі Смаргоні падзякавалі с. Юліі Клевец FMA за два гады адданага служэння

Аўтар

23 жніўня ў парафіі Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні развіталіся з с.Юліяй Клевец FMA і падзякавалі ёй за два гады адданага служэння дзецям і моладзі ў харызме св. Яна Боско.

Смаргонь для с. Юліі - першае месца служэння, месца, дзе яна вырасла, узмацнялася ў веры і адкрывала сваё пакліканне. За гэтыя гады смаргонскі араторый набыў не толькі добрую маці, якая падтрымлівала, спачувала, вяла да Бога, але і добрую сяброўку, якая нароўні з дзяцьмі і моладдзю ладзіла канцэрты, танцавала і дзялілася з усімі талентамі, якія мае.

Шмат удзячных бацькоў, дзяцей і моладзі, сабраліся на св. Імшы, каб праз малітву, добрыя словы і ўсмешкі выказаць самыя шчырыя пажаданні на далейшае служэнне с. Юліі.  

Сястра таксама выказала словы падзякі Богу і людзям, якія два гады разам з ёй узрасталі ў веры і любові.

Развітвацца заўсёды нялёгка, але Бог лепш ведае будучае, лепш кіруе нашым жыццём, робячы нас шчаслівымі на шляху да святасці.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Жывіце ў вялікай радасці, толькі не грашыце

Св. Ян Боско