Серада, 13 Май 2020 14:31

Віншаванні з нагоды свята Св. Марыі Дамінікі Мадзарэлло

Аўтар

Хвала Хрысту!
Паважаныя і дарагія нашыя сёстры! Сёння, у дзень успаміну вашай заснавальніцы св. Марыі Дамінікі Мадзарэлло, дазвольце скіраваць да ўсіх вас словы самых найлепшых пажаданняў і сардэчнай падзякі за тое, што вы з намі і што раздзяляеце радасць салезіянскай харызмы!

Кожная з вас, ваша прысутнасць і  ваша праца ў салезіянскім стылі - гэта жывое сведчанне актуальнасці выхаваўчага дэвізу вашай заснавальніцы, якi заклiкае клапаціцца пра іншых! Таму няхай св. Марыя Дамініка дапамагае вам імкнуцца да сталай, поўнай любові і клопату, прысутнасці сярод моладзі, а св. Ян Боско будзе вам дапамогай у адкрыванні для сябе нанова асобы вашай заснавальніцы, каб чэрпаць натхненне для далейшага жыцця і працы!

Са святам усіх!

З належнай павагай ад імя сабратоў дэлегатуры,
Кс. Віктар Гайдукевіч SDB

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Загадваю вам, каб з ахвотаю неслі свой крыж, як хоча таго Святая Божая Воля. Нясіце яго з радасцю і ведайце: як мінае час, так міне і ваш крыж.

Св. Ян Боско