Панядзелак, 24 Люты 2020 20:58

Карнавал для дзяцей напярэдадні Вялікага посту прайшоў у Смаргоні

Аўтар Памочнік аніматара Анастасія Леошка

 23 лютага ў смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско, якi дзейнiчае пры парафii Святога Мiхала Арханёла, напярэдадні Вялікага посту адбыўся традыцыйны карнавал для дзяцей. У гэтым годзе карнавал прайшоў пад назвай “Вакол свету за 80 хвiлін”.

Распачалася праграма са святой Імшы. Пасля сумеснай малітвы дзеці з бацькамі былі запрошаны ў араторый, дзе іх чакала цікавая праграма, падрыхтаваная групай аніматараў  разам з с. Юліяй Клевец FMA.

Праз незвычайныя гульні і вясёлыя танцы дзеці разам з завітаўшым на свята гідам дапамагалі вандроўніку, які згубіўся, знайсці сваю Радзіму. Падчас вандроўкі ў Егіпет, Іспанію, Індыю, Францыю, Беларусь і нават на Мадагаскары дзеці мелі магчымасць не толькі пазнаёміцца з жыхарамі і традыцыямі гэтых краінаў, але і прыйсці да высновы, што нашае жыццё – гэта падарожжа. А мэта кожнага хрысціяніна – вярнуцца ў Неба, да нашай Радзімы. 

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Езус, скрыты ў Эўхарыстыі, з’яўляецца, і павінен быць адзіным і сапраўдным нашым сябрам.

Св. Ян Боско