Субота, 11 Студзень 2020 18:45

Чарговая сустрэча групы "Пошук: Leader" прайшла ў Мінску

Аўтар Паліна Сакалова

З 8 па 9 студзеня ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі св. Яна Хрысціцеля, адбылася чарговая сустрэча групы "Пошук: Leader" для падлеткаў, якія навучаюцца ў 8-9 класах.

У сустрэчы, падчас якой разглядалі тэму "Эмоцыі і пачуцці", прымалі ўдзел юнакі і дзяўчаты з Мінска, Бараўлянаў і Смаргоні. Разам з кс. Артурам Ляшнеўскім SDB, с. Юліяй Клевец FMA і c. Дар'яй Еўтухоўскай FMA падлеткі разважалі пра эмоцыі і пачуцці, з якімі сутыкаюцца кожны дзень.


Спецыяльнай госцяй сустрэчы стала с. Вікторыя Чэкан. Сястра Вікторыя правяла канферэнцыю, мэтай якой было дапамагчы падлеткам навучыцца называць эмоцыі сваімі імёнамі і размяркоўваць іх па розных катэгорыях, а таксама ўмець з імі спраўляцца.


Падчас сустрэчы ўдзельнікаў таксама чакалі праца па групах, калі была магчымасць паразважаць пра свае страхі і шляхі іх пераадолення, малітоўнае разважанне, вясёлыя гульні і многае іншае.


У канцы сустрэчы падлеткі падводзілі вынікі, і кожны, пакінуўшы пасля яе для сябе нешта важнае, цвёрда вырашыў змагацца са сваім страхам і вучыцца валодаць сабой, каб далей рухаць да сваёй мэты.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Лепей пераносьце ўсялякае зло і непрыемнасці гэтага свету, чым сумеснае жыццё і прабыванне з людзьмі, якія могуць стаць небяспекай збаўлення вашай душы.

Св. Ян Боско