Кожны дзень вакацый распачынаўся са св. Імшы. Пасля дзеці глядзелі ўрывак з фільма пра Божае Нараджэнне, а потым мелі час на разважане над тэмай дня падчас працы па групах.
У другі і трэці дзень маленькія вернікі мелі магчымасць пакалядаваць у дамах ксянздоў і сясцёр.
Вакацыі скончыліся слоўкам, якое ў тэатральнай форме прадставілі аніматары. Слоўкам арганізатары вакацый жадалі прыпомніць, як важна ўмець дзяліцца з іншымі людзьмі тым, што мы маем.