Серада, 12 Снежань 2018 20:37

Святы Мікалай завітаў да дзяцей у Бараўлянах

Аўтар

9 снежня дзеці з араторыя святога Дамініка Савіо, які дзейнічае пры парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах, мелі магчымасць спаткацца са святым Мікалаем.

Падчас святой Імшы, якую цэлебраваў ксёндз Казімір Шыдэлко SDB, дзеці даведаліся пра асноўныя і важныя рысы кожнага хрысціяніна: любоў, павагу адзін да аднаго і ўдзячнасць. Кс. Казімір даў маленькім вернікам заданне, каб кожны з іх быў удзячны сваім бацькам і настаўнікам і радаваў іх сваімі паводзінамі.

Пасля дзеці і іх бацькі накіраваліся ў араторый, дзе для іх была падрыхтавана цікавая праграма. Так як святы Мікалай быў вельмі заняты і мог толькі назіраць за дзецьмі з неба, то з дапамогай СМС-паведамленняў прасіў іх паказаць, якія яны радасныя, адважныя, сільныя і як умеюць сябраваць. Паказвалі ўдзельнікі свята свае здольнасці праз танцы, гульні, загадкі і спеў. Разам са святым Мікалаем дзеці выканалі песню, а затым мелі магчымасць расказаць вершык ці выканаць песню, а некаторыя - паказаць свае веды з катэхезы, за што атрымлівалі салодкія пачастункі.

Пасля малітвы і агульнага фотаздымка задаволеныя дзеці пайшлі дадому, каб выканаць заданне, якое атрымалі падчас святой Імшы.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Частая Святая Камунія і Святая Імша з'яўляюцца слупамі, якія павінны падтрымліваць духоўнае жыццё хрысціяніна.

Св. Ян Боско