Панядзелак, 01 Кастрычнік 2018 23:28

Адкрыццё дзіцячага араторыя адбылося ў Мінску

Аўтар Яна Маціс, кандыдат у аніматары

30 верасня 2018 года адбылося святочнае адкрыццё дзіцячага араторыя св. Яна Боско пры парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску на новы навучальны год.

Па традыцыі свята распачалося св.Імшой а 10 гадзіне. Узначаліў св.Імшу ксёндз Павел Шчарбіцкі SDB. Падчас казання кс. Павел распавёў пра важнасць асяроддзя, у якім мы праводзім час, якое нас выхоўвае, пра важнасць сяброў, якія з’яўляюцца сапраўднымі, або могуць падбухторваць да дрэнных рэчаў.

Пасля св. Імшы дзеці разам з бацькамі накіраваліся ў араторый, дзе да іх завітаў вядучы праграмы "Поле цудаў" Леанід Якубовіч. Удзельнікі гульні – св. Ян Боско, св. Марыя Дамініка Мадзарэлло, бл. Лаўра Вікунія і св. Дамінік Савіо – разам з дзецьмі змагаліся за права адкрыць араторый. Яны круцілі барабан, гулялі у гульні, спявалі, адгадвалі літары і ў выніку даведаліся слова, якое было загадана – сяброўства.

Напрыканцы свята пасля супольнай малітвы сястра Дар’я Еўтухоўская FMA яшчэ раз нагадала пра важнасць добрых сяброў і знаёмых і іх прыклад у жыцці. А каманда-пераможца мела гонар разрэзаць лентачку, якая сімвалічна прадстаўляла адкрыццё дзіцячага араторыя на новы навучальны год.

Фота - Анастасія Субач

 

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Каб нашы ўчынкі былі добрыя, трэба мець трошкі адвагі, цярпліва пераносіць усе нястачы, ніколі нікога не крыўдзіць і заўсёды любіць.

Св. Ян Боско