Панядзелак, 01 Кастрычнік 2018 23:25

Адкрыццё араторыя на новы навучальны год адбылося ў Бараўлянах

Аўтар

30 верасня ў араторыі св. Дамініка Савіо, які дзейнічае пры парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах, адбылося сямейнае свята, якое падрыхтавалі аніматары пад кіраўніцтвам сястры Люцыі Бальцэвіч FMA.

Падчас святой Імшы, якой распачалася святочная праграма, ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB закрануў вельмі важную тэму зайздрасці, з якой усе павінны змагацца.

Пасля св.Імшы дзеці і іх бацькі накіраваліся да араторыя.

Удзельнікі свята праз танцы, спевы, розныя гульні адчулі сябе ў падарожжы, дзе ўсе сталі адной вялікай сям’ёй. Не абышлося бэз латарэі, якую вельмі часта праводзіў св. Ян Боско, а таксама без конкурсу на лепшы сямейны пірог.

Свята паслужыла пачаткам дзейнасці араторыя на новы навучальны год. Дзверы араторыя зноў адчынены для заняткаў, гульняў і сустрэч дзяцей, моладзі і дарослых.

 

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Калі з’яўляемся хрысціянамі, павінны наследаваць Езуса Хрыста таксама і ў цярпенні

Св. Ян Боско