Пятніца, 30 Сакавік 2018 10:52

У Смаргоні прайшлі вясеннія вакацыі з Богам

Аўтар Памочнікі Ева Шавярэнка і Вікторыя Яроўская

З 26 па 28 сакавіка смаргонскі араторый імя св. Яна Боско пры парафіі св. Міхала Арханёла арганізаваў для дзяцей вакацыі на тэму “Бог так палюбiў свет”. 

 

На працягу трох дзён арганізатары, сярод якіх былі кл. Марк Найдзіч SDB, с. Дар’я Еўтухоўская FMA, памочнікі, аніматары і валанцёры, дапамагалі дзецям зразумець тэмы дзён праз вельмі рэалістычныя сцэнкі і важныя працы па групах. Кожны дзень адбывалася новае знаёмства з людзьмі, якiя дапамагалі Езусу ў цяжкi момант яго жыцця — на Крыжовай дарозе. Найперш, гэта сустрэча з Мацi Езуса —Марыяй, якая была заўсёды побач з Сынам, паказваючы прыклад сапраўднай любовi і падтрымкі. У наступны дзень праз Сымона дзеткі больш даведалiся аб дапамозе і атрымалі заданне старацца дапамагаць сваім бацькам, родным, знаёмым і сябрам. А ў трэці дзень Веранiка навучыла сапраўднай мужнасці, а тэма была замацавана праз невялічкі спектакль. У гэты дзень мы папрасiлi валанцёраў, каб яны замаскіравалicя на вуліцы ў патрабуючых, якія звяртаюцца за дапамогай. Праз гэта дзецi маглi зразумець, што такiя людзi ёсць i iм патрэбна дапамога, і, каб дапамагчы, не трэба пужацца, але мець адчыненнае сэрца на кожнага.

З-за не вялікай колькасцi часу дзецi мелi толькі адзін гурток, але які цікавы! У іх была магчымасць упрыгожыць адзiн з кабінетаў араторыя і развіць новыя маляўнічыя здольнасці. 

Вакацыі за адносна невялікі прамежак часу пакінулі дзеткам не толькі шмат уражанняў ад цікавых гульняў і смачных перакусаў, але і дапамаглі і ім, і іх аніматарам сумленна падрыхтавацца да галоўнага свята усіх хрысціянаў — Вялікадня!

Фота: памочнік Улада Вяржынская

 

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Асаблівым чынам клапаціцеся пра дзяцей, людзей хворых, бедных і старэйшага ўзросту, і атрымаеце ва ўзнагароду Божае благаслаўленне і павагу людзей.

Св. Ян Боско