Вясёлы скамарох запрасіў дзяцей на градкі – стэнды, на якіх аніматары, пераапранутыя ў гародніну, праводзілі цікавыя гульні. Дзеці з радасцю праходзілі ўсе стэнды. Бацькі, якія прысутнічалі на кірмашы, былі членамі журы і ацэньвалі вырабы з дароў восені, што былі прынесены на выставу.
Пасля завяршэння стэндаў дзеці даведаліся аб выніках выставы і атрымалі ўзнагароды, а таксама абаранкі за ўдзел у гульнях. У канцы хлопчыкі і дзяўчынкі паслухалі цікавую гісторыю пра яблык і растлумачылі, што ўсе павінны дзяліцца з іншымі тым, што маюць.
Фотаздымкі – Алла Скурановіч