Аўторак, 26 Верасень 2017 00:42

Святочнае адкрыццё араторыя адбылося ў Бараўлянах

Аўтар

24 верасня 2017 года ў парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах адбылося святочнае адкрыццё араторыя імя святога Дамініка Савіо на новы навучальны год.

Арганізацыяй свята з самага пачатку верасня займаліся аніматары пад кіраўніцтвам кс. Станіслава Краўчанкі SDB і с. Люцыі Бальцэвіч FMA.  Арганізатарам вельмі хацелася зрабіць адкрыццё вясёлым і запамінальным. Вялікія спадзяванні ўскладаліся на надвор’е таму, што гульні і танцы былі запланаваныя на свежым паветры.

Пасля святой Імшы на пляцоўцы перад уваходам у араторый сабраліся дзеці са сваімі бацькамі. Свята пачалося без затрымак. Кожная сям’я стала асобнай камандай, якая павінна была пераадолець аж дзесяць розных выпрабаванняў, сярод якіх былі “Боўлінг”, “Танцавальная пляцоўка”, “Загадкі”, “Дартс”, “Кенгуру”, “Меткае вока”. Кожны конкурс праводзіў іншы аніматар, які тлумачыў правілы, дапамагаў і ставіў “адзнаку” камандзе. Пераможцаў чакалі ўзнагароды. Тры сям’і ў складанай барацьбе набралі найбольш станоўчых адзнак і атрымалі ў падарунак пухнатых мядзведзяў. Ніхто таксама не застаўся без салодкага пачастунку. Усяго ў спаборніцтвах прыняло ўдзел каля 30 маладых сем'яў.

Дзверы араторыя зноў адчынены для заняткаў, гульняў і сустрэч дзяцей, моладзі і дарослых.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Заўсёды прыступаючы да Святой Камуніі, старайцеся быць дарагімі Богу і людзям, а Святая Маці будзе прасіць вам аб гэтай ласцы, каб прынялі Святую Камунію ў канцы вашага жыцця.

Св. Ян Боско