4 лютага 2018 года ўдзельнікі музычнай групы BoscoBand з Мінску па запрашэнні ксяндза Здзiслава Пiкулы SDB наведалі салезіянскую парафію Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыi ў Дзятлаве. У мясцовым Доме культуры праходзіў канцэрт, удзел у якім прыняла сталічная група.

Напачатку святочнай праграмы моладзь з Дзятлава прадставiла калядную тэатральную пастаноўку. Маладыя людзі распавялі пра момант Божага Нараджэння ў жыцці чалавека і пажадалі, каб кожны даваў магчымасць Езусу пасяліцца ў яго сэрцы.

Пасля пастаноўкі надыйшоў час выступлення BoscoBand. Падчас канцэрта дзеці дзяліліся сваім прыгожым талентам спеву і яшчэ больш знаёмілі людзей з ксяндзом Боско і салезіянскай харызмай, якая палягае на радасці і блізкіх адносінах з Богам. Гледачы прынялі ўдзельнікаў групы вельмі цёпла.

Наступным важным момантам праграмы стала Святая Эўхарыстыя. Ксёндз Аляксандр Пятровiч падчас казання разважаў пра веру і давер да Бога праз прызму нядзельнага Евангелля. Святар распавёў гісторыю пра акрабата, які вельмі добра ездзіў па канаце на веласіпедзе. У адзін момант ён прапанаваў каму-небудзь пракаціцца разам з ім, але многіх апанаваў страх. Сярод вялікага натоўпу гледачоў знайшоўся маленькі хлопчык, які згадзіўся праехаць з акрабатам. Калі яму задалі пытанне, ці ён не баіцца, хлопчык адказаў: "Чаго баяцца? Гэта ж мой тата!".

Так і з Богам. Ён заўсёды побач і ніколі не пакіне і не нашкодзіць, бо з’яўляецца любячым Татам і Яму варта давяраць і верыць.

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter»

Пра нас

Кіраўніцтва Рэлігійнай Каталіцкай Місіяй “Таварыства св. Фрацішка Сальскага”

Рэгіянальны Настаяцель Місіі:
кс. Віктар Гайдукевіч SDB

Вікарый і эканом Місіі:
кс. Алег Жураўскі SDB

Радныя:

Каляндар

Люты 2018
Нд Пн Вт Ср Чц Пт Сб
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28

Выбраныя запісы

  • Пасланне Генеральнага настаяцеля да моладзі на Урачыстасць святога Яна Боско
    Мая дарагая моладзь, Дазвольце мне прывітаць вас з вялікай
  • Дні Духоўнасці Салезіянскай Сям’і вачыма кс. Алега Каралёва SDB
    З 18 па 21 студзеня на Вальдокко, вельмі харызматычным
  • Ксёндз Боско вучыў, што Бог прагне, каб мы заўсёды былі шчаслівымі
    Больш чым калі-небудзь я перакананы, што ксёндз Боско і
Угору