28 студзеня ў бараўлянскай парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў адзначылі урачыстасць святога Яна Боско. Распачалося святкаванне святой Імшой, якую ўзначаліў Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр. Прысутнічала на свяце таксама інспекторка сясцёр салезіянак сястра Габрыэля Родэ FMA.

У гаміліі Апостальскі Нунцый адзначыў, што для яго вялікай асалодай з’яўляецца прысутнасць на свяце ў гонар святога Яна Боско, таксама іерарх падкрэсліў вялікі ўплыў салезіянаў на яго асабістае жыццё. Салезіянская харызма вызначаецца радасцю, бо шатан баіцца радасных людзей. Такі шлях да святасці здаецца простым і адначасова вельмі складаным, але з дапамогай святога апостала моладзі можна пераадолець усе перашкоды.

Напрыканцы святой Імшы рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства ў Беларусі кс. Віктар Гайдукевіч SDB, які адначасова з’яўляецца дэрэктарам салезіянскай супольнасці ў Бараўлянах, паведаміў усім прысутным радасную навіну аб тым, што падрыхтавана неабходная праектная дакументацыя, што з'яўляецца першым крокам у падрыхтоўцы да будавання новай каталіцкай святыні ў Бараўлянах!

Пасля святой Імшы ўсе парафіяне накіраваліся ў араторый імя св. Дамініка Савіо, дзе адбыўся “Дон Боско Фэст”. Удзельнікі свята былі падзелены на пяць груп згодна са сваімі здольнасцямі і цікаўнасцямі. Былі групы музыкальная, тэатралная, спартыўная, танцавальная і малявання. На працягу пэўнага часу дзеткі, бацькі, бабулі і дзядулі пад кіраўніцтвам аніматараў і кандыдатаў у салезіяне супрацоўнікі разам рыхтаваліся да вялікага шоў, у якім кожны прыняў удзел.

Тэатральная группа падрыхтавала спектакль, у якім Дзядзя Фёдар з вёскі Прастаквашына сустрэўся з салезіянскім святаром і вельмі захапіўся харызмай святога Яна Боско. Яго сябры Шарык і кот Матроскін дапамаглі пабудаваць араторый, у які запрасілі іншых казачных персанажау. Удзельнікі іншых груп дэманстравалі свае таленты ў гэтай казцы ў новапабудаваным араторыі.

Свята прайшло ў вельмі цёплай і сямейнай атмасферы, а напрыканцы сваіх уладальнікаў знайшлі ўзнагароды конкурса на самую лепшую выпечку.

Скончылася свята традыцыйным салезіянскім слоўкам на добрую ноч, якое прамовіў апостальскі нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр.

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter»

Фотагалерэя

Пра нас

Кіраўніцтва Рэлігійнай Каталіцкай Місіяй “Таварыства св. Фрацішка Сальскага”

Рэгіянальны Настаяцель Місіі:
кс. Віктар Гайдукевіч SDB

Вікарый і эканом Місіі:
кс. Алег Жураўскі SDB

Радныя:

Каляндар

Люты 2018
Нд Пн Вт Ср Чц Пт Сб
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28

Выбраныя запісы

  • Пасланне Генеральнага настаяцеля да моладзі на Урачыстасць святога Яна Боско
    Мая дарагая моладзь, Дазвольце мне прывітаць вас з вялікай
  • Дні Духоўнасці Салезіянскай Сям’і вачыма кс. Алега Каралёва SDB
    З 18 па 21 студзеня на Вальдокко, вельмі харызматычным
  • Ксёндз Боско вучыў, што Бог прагне, каб мы заўсёды былі шчаслівымі
    Больш чым калі-небудзь я перакананы, што ксёндз Боско і
Угору