Серада, 10 Студзень 2018 12:50

Аплаткавая сустрэча Салезіянскай сям’і прайшла ў Смаргоні

Аўтар Аляксандр Манчак ASC

5 студзеня 2018 года, напярэдадні свята Аб’яўлення Пана, па ініцыятыве салезіян супрацоўнікаў і кандыдатаў у салезіяне супрацоўнікі прайшла традыцыйная аплаткавая сустрэча Салезіянскай сям’і Смаргоні, на якую былі запрошаны святары, клерык і сёстры.

Пасля святой Імшы запрошаныя на сустрэчу сабраліся ў араторыі імя святога Яна Боско, каб пачуць Слова Божае і прывітальнае слова дырэктара супольнасці ксяндза Алега Жураўскага SDB.

Пасля пад калядныя песні адбылося дзяленне аплаткай, падчас гэтага кожны з прысутных змог павіншаваць адзін аднаго са святам Божага Нараджэння, перапрасіць за крыўды, выказаць пажаданні, падзякаваць за сумесную працу ў араторыі і парафіі на карысць моладзі Смаргоні.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Езус, скрыты ў Эўхарыстыі, з’яўляецца, і павінен быць адзіным і сапраўдным нашым сябрам.

Св. Ян Боско