Панядзелак, 08 Студзень 2018 08:58

У Мінску прайшлі зімовыя вакацыі з Богам

Аўтар Кандыдаты ў аніматары Анастасія Барысік і Яна Маціс

З 3 па 5 студзеня ў салезіянскім араторыі імя св. Яна Боско пры мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля праходзілі зімовыя вакацыі з Богам. Тэма вакацый гучала так: "З верай пераможам усё".

На працягу трох дзён дзеці разам з аніматарамі знаёміліся з такімі героямі Бібліі як Ной, Самуіл і Данііл, а ў працах па групах разважалі над адказнасцю, згодай і верай.

Кожны дзень вакацый распачынаўся са св. Імшы. Пасля ўдзельнікі накіроўваліся ў араторый, дзе вучыліся таму, што адказным можна быць не толькі за вялікія рэчы, але і за свае словы, што трэба ўмець казаць “не”, а таксама разважалі над тым, як можна праяўляць сваю веру, будучы дзіцём.

Удзельнікі вакацый мелі магчымасць таксама прыняць удзел у калядзе. Пад час каляды дзеці наведаліся ў госці да братоў салезіянаў і да сясцёр салезіянак, дзелячыся з імі радаснай навіной.

Арганізатары нагадваюць, што пад час вясенніх канікул дзеці таксама будуць мець магчымасць прымаць удзел у вакацыях з Богам.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Перш чым узяцца за якую-небудзь справу, будзь упэўнен, што яна згодна з воляй Бога. Калі Пан Бог пажадае, будзеш мець адвагу, пераадолееш перашкоды і ўсе цяжкасці, якія спаткаеш на тым шляху

Св. Ян Боско