Субота, 30 Снежань 2017 22:12

У Мінску прайшла аплаткавая сустрэча Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча з дзецьмі

Аўтар Ян Вяржбіцкі, памочнік аніматара

30 снежня ў мінскай парафіі імя св. Яна Хрысціцеля адбылася аплаткавая сустрэча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з дзецьмі.

Сустрэча распачалася св. Імшой, пад час якой біскуп падкрэсліў, што Езус жадае нарадзіцца ў сэрцы кожнага з нас, асабліва праз малітву, праз добрыя ўчынкі, праз удзел у Эўхарыстыі.

Працяг свята адбыўся ў араторыі імя св. Яна Боско пры парафіі імя св. Яна Хрысціцеля. Пад час праграмы прысутных забаўлялі героі мультфіма “Мадагаскар”, а напрыканцы да ўдзельнікаў сустрэчы завітала Святая Сям’я.

Пасля святочнай праграмы дзеці і бацькі мелі магчымасць падзяліцца аплаткай з усімі прысутнамі, асабліва з біскупам.

Свята скончылася салодкім сюрпрызам для кожнага дзіцяці.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Калі хочаш быць шчаслівым, трэба заслужыць гэта. Трэба мець добрае сэрца, якое будзе кахаць сяброў, якое будзе цярплівым і для непрыяцеляў, якое будзе плакаць з тымі, хто плача, якое не зайздросць шчасцю іншых і ўсім робіць дабро

Св. Ян Боско