Субота, 30 Снежань 2017 20:14

У Бараўлянах адбыўся святочны канцэрт

Аўтар Уладзіслаў Зарэцкі ASC

28 снежня ў моладзевым араторыі імя святога Дамініка Савіо, які дзейнічае пры салезіянскай парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах, адбыўся святочны канцэрт “Музычная скарбонка”, у якім прынялі ўдзел выхаванцы ўстановы культуры «Моладзевы цэнтр музыкі і творчасці імя святога Францішка Сальскага”.

Дзеці ўжо не першы год маюць магчымасць развіваць свае музычныя таленты ў бараўлянскай школе мастацтваў. Добрай традыцыяй стаў выніковы канцэрт, падрыхтаваны выхаванцамі цэнтра, які адбываецца ў перыяд калядных святаў. Пад час сёлетняга канцэрта дзеці гралі на музычных інструментах і спявалі песні, дзелячыся з прысутнымі плёнамі навучання ў музычнай школе. А ў якасці вядучых сёлетняга святочнага канцэрта выступілі педагогі разам з выхаванцамі цэнтра.

Далучыцца да кагорты таленавітых музыкантаў можа любы жадаючы ад трохгадовага ўзросту і вышэй, у цэнтры прапануюцца развіваючыя індывідуальныя і групавыя заняткі па наступных накірунках: ігра на музычным інструменце, акадэмічны і эстрадны вакал, тэатральная студыя. За больш падрабязнай інфармацыяй можна звяртацца па тэлефоне: +375 (29) 502 24 20.

Фотагалерэя

Думкі ксяндза Боско

Смерць – для некаторых, хто мае супакойнае сумленне з’яўляеццп суцехай,  мейсцам, якое вядзе да дасканаласці, шчасця, Для таго хто  мае на душы грэх, наадварот, з’яўляецца найвялікшай мукай, тэрорам, цярпеннем, роспаччу

Св. Ян Боско