Серада, 27 Снежань 2017 22:14

У Смаргоні завяршыўся групавы этап Кубка салезіянскага араторыя па мікрафутболе

Аўтар

У Смаргоні завяршыўся групавы этап Кубка салезіянскага араторыя па мікрафутболе, які праводзіцца вернікамі парафіі св. Міхала Арханёла. У спаборніцтвах, якія праходзяць у спартзале мясцовай сярэдняй школы №1,  прымае ўдзел 10 каманд. Матч складаецца з двух таймаў па 10 хвілін, спаборніцтвы праходзяць па кругавой сістэме ў кожнай з дзвюх груп.

Перад пачаткам гульняў і пасля заканчэння апошняй гульні праходзіла сумесная малітва і слоўка на добрую ноч, якое прамаўляў да прысутных кл. Марк Найдзіч SDB. 

У групе “А” першае месца заняла каманда “Старычкі”, другое месца ў цяжкай барацьбе заняла каманда “Куньлуньчыкі”, далей размясціліся каманды “Юністар”, “Каласы” і “Power Rangers”. У групе “В” упэўненую перамогу атрымала каманда “FCS” (дарэчы, менавіта гэтай камандзе аддаюць першае месца па выніках спаборніцтв усе аматары футбола, якія ўдзельнічалі ў конкурсе прагнозаў), другое месца ў каманды “Bosco”,  з трэцяга па пятае месцы адпаведна занялі каманды “Мядзведзі”, “Ignis Domini” і “Фаварыт”.

Гонку бамбардзіраў КСА ўзначальваюць Руслан Іванчук і Мікіта Савіцкі  з каманды “FCS” (абодва маюць па 10 галоў) і Уладзіслаў Яцкевіч з каманды “Юністар”, які, дарэчы, па прафесіі з’яўляецца гульцом асноўнага склада ФК “Смаргонь”. Уладзіслаў мае ў актыве 9 галоў.

14 студзеня пачнецца раўнд плэйф-офф. Пары чвэрцьфіналістаў выглядаюць наступным чынам: “Старычкі” – “Ignis Domini”, “Юністар” – “Вosco”, “Куньлуньчыкі” – “Мядзведзі”, “Каласы” – “FCS”. 21 студзеня адбудзецца гульня за 9 месца паміж камандамі “Power Rangers” і “Фаварыт”, гульні за 7 і 5 месцы, паўфіналы, гульня за 3 месца і фінал.

Жадаем поспехаў усім удзельнікам каманд!

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Найлепшай сярэдзінай для нас, каб стаць святымі, з’яўляецца тое, каб мы распазналі Божую волю ў волі нашых кіраўнікоў, ва ўсім, што нам наказваюць і ва ўсім, што здараецца ў нашым жыцці.

Св. Ян Боско