Панядзелак, 18 Снежань 2017 21:01

Адвэнтовыя рэкалекцыі прайшлі ў Смаргоні

Аўтар Аляксей Ражко

З 15 па 17 снежня ў смаргонскай парафіі святога Міхала Арханёла праходзілі адвэнтовыя рэкалекцыі, якія праводзіў кс. Аляксандр Жарнасек МІС.

На працягу трох дзён кс. Аляксандр разам з вернікамі разважаў пра тое, што сучасны хрысціянін павінен шукаць Бога ў сваім жыцці.

Таксама ксёндз рэкалекцыяніст закрануў тэму граху і падкрэсліў неабхонасць штодзённага рахунку сумлення і малітвы. У рамках рэкалекцый адбылася сустрэча з моладзю, пад час якой маладыя вернікі мелі магчымасць задаць ксяндзу рэкалекцыяністу хвалюючыя іх пытанні.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Пан Бог зможа ўзнагародзіць ахвярнасць, якая дзеецца, каб быць паслухмяным Яго Святой воле.

Св. Ян Боско