Аўторак, 12 Снежань 2017 17:34

Свята св. Мікалая адзначылі ў Смаргоні

Аўтар

10 снежня ў араторый імя св. Яна Боско пры парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні завітаў св. Мікалай.

Распачалося свята св. Імшой, пасля якой дзеці былі запрошаны ў араторый на сустрэчу са св. Мікалаем. Пад час праграмы дзеці і іх бацькі разам пераадвольвалі розныя выпрабаванні ў конкурсах і гульнях.

Напрыканцы праграмы св. Мікалай раздаў дзецям салодкія падарункі. Са слоўкам на добрую ноч да прысутных звярнулася с. Вероніка Блізнюк FMA. Сястра распавяла гісторыю жыцця св. Мікалая і заахвоціла прысутных дапамагаць бліжнім, якім неабходна падтрымка.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Усе павінны заставіць у Езусе сваю надзею, паверыць у Яго, даверыцца Яму, таму што толькі Ён праз свю муку і смерць зрабіў нас Божымі сынамі, сваімі братамі, прыемнікамі тых жа скарбаў у небе.

Св. Ян Боско