Панядзелак, 11 Снежань 2017 16:53

Свята св. Мікалая адзначылі ў Мінску

Аўтар

10 снежня ў араторыі св. Яна Боско пры мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля адзначылі свята св. Мікалая.

Святочная праграма распачалася св. Імшой, якую ўзначаліў кс. Іван Огар SDB. Казанне да прысутных вернікаў прамовіў кс. Аляксандр Жарнасек MIC, які з 8 па 10 снежня праводзіў у парафіі Адвэнтавыя рэкалекцыі. Пад час казання кс. Аляксандр падкрэсліў, што веруючы чалавек, каб весці добрае духоўнае жыццё, павінен звяртаць увагу на штодзённы рахунак сумлення, споведзь і асобу духоўнага кіраўніка.

Пасля св. Імшы вернікі накіраваліся ў араторый, дзе іх чакала святочная праграма. Пад час свята дзеці і іх бацькі мелі магчымасць добра правесці час разам у разнастайных конкурсах і гульнях. А напрыканцы праграмы ўсе дзеці атрымалі ад св. Мікалая смачныя падарункі.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Калі з’яўляемся хрысціянамі, павінны наследаваць Езуса Хрыста таксама і ў цярпенні

Св. Ян Боско