Панядзелак, 11 Снежань 2017 16:16

8 снежня — надзвычайны дзень для салезіянаў з Мінску

Аўтар Ірына Петрусевіч (ASC)

8 снежня Касцёл святкуе ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Для Салезіянскай сям’і ўсяго свету гэты дзень асаблівы тым, што ён з’яўляецца днём зараджэння салезіянскай справы.

Менавіта 8 снежня 1841 года кс. Боско заснаваў першы араторый. Ксёндз Боско паабяцаў, што кожны, хто будзе знаходзіцца ў араторыі — будзе знаходзіцца пад плашчом Марыі.

Таксама 8 снежня пачаў сваю працу араторый пры мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Серабранцы. Адбылася гэта падзея ў 2000 годзе. І ўжо некалькі пакаленняў маладых людзей збіраюць плёны гэтага выхавання пад наглядам Маці Божай — засноўваюць сем’і, выхоўваюць дзяцей, працуюць у розных сферах, служаць у манаскіх супольнасцях.

У гэты дзень ужо традыцыйна ў Мінску маладыя людзі становяцца аніматарамі. Сёлета адзін малады чалавек склаў абяцанні аніматара ўпершыню.

Акрамя гэтага, 8 снежня з’яўляецца днём нараджэння парафіі св. Яна Хрысціцеля. 21 год таму менавіта 8 снежня ў парафіі цэлебравалася першая св. Імша. З гэтай нагоды сабраныя на ўрачыстай св. Імшы вернікі дзякавалі Богу і Марыі за гады быцця супольнасцю, а таксама ўспаміналі ў малітве святароў і законных сясцёр, якія служылі і служаць у парафіі.

Варта адзначыць, што ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця ў парафіі распачаліся рэкалекцыі (расклад рэкалекцый па спасылцы), якія працягнуцца да 10 снежня.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Нараканні робяць сэрца халодным

Св. Ян Боско