Серада, 06 Снежань 2017 17:12

“Андрэйкі” у мінскім араторыі

Аўтар

2 снежня ў араторыі імя св. Яна Боско пры парафіі св. Яна Хрысціцеля (Мінск) прайшла традыцыйная вечарына перад Адвэнтам - “Андрэйкі”. 

Сёлетняе свята праходзіла ў стылі “Дыска 80-х”. Пад час вечара прысутных чакалі конкурсы, забавы, пачастункі і танцы.

Прамаўляючы да прысутных слоўка на добрую ноч, с.Тэрэса Сольнічэк FMA падкрэсліла, што ў кожны перыяд нашага жыцця ёсць моманты прыгожыя і ёсць розныя спакусы часу. Сястра адзначыла, што трэба цаніць тое, што маем, асабліва ў час падрыхтоўкі да свята Божага Нараджэння.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Вы хочаце забраць свае грошы з сабой у труну, да вечнага пекла ці ў Рай. Давайце бедным міласціну, каб толькі ўратаваць жыццё душы і цела.

Св. Ян Боско