Панядзелак, 13 Лістапад 2017 21:54

У мінскім араторыі павіншавалі восеньскіх імяніннікаў

Аўтар Памошнікі аніматараў Ульяна Сінькевіч, Яна Маціс, кандыдат у аніматары Лера Карчэўская

12 лістапада ў араторыі св. Яна Боско пры парафіі св. Яна Хрысціцеля (Мінск) прайшло свята, пад час якога асаблівую ўвагу надавалі восеньскім імяніннікам.

Свята распачалося св. Імшой, пад час якой кс. Павел Шчарбіцкі SDB, тлумачачы дзецям нядзельнае Евангелле, сказаў, што яны з’яўляюцца светачамі, унутры якіх знаходзіцца алей. Гэтым алеем з’яўляюцца добрыя ўчынкі, паводзіны і думкі. Каб не пакінуць светач пустым, яго трэба ўвесь час запаўняць: несці ў сабе дабрыню. Напрыканцы кс. Павел даў дзецям хатняе заданне зрабіць якісьці добры ўчынак для сваіх блізкіх.

Пасля св. Імшы дзеці разам з бацькамі накіраваліся ў араторый, дзе адбылося свята. Пад час святочнай праграмы дзеці апынуліся ў валадарстве восені. Яны падарожнічалі разам з месяцамі: вераснем, кастрычнікам і лістападам. На свяце для ўдзельнікаў было падрыхтавана шмат розных конкурсаў і сюрпрызаў. Прыгажуня-восень падзялілася з дзецьмі сваімі восеньскімі пладамі, распавяла ім пра дары, якія можна знайсці ў лесе.

Заключнай часткай праграмы стала віншаванне дзяцей, якія адзначаюць дзень нараджэння восенню.

Напрыканцы свята сястра Валянціна Кот FMA, кажучы слоўка на добрую ноч, падкрэсліла, што ўсё павінна мець свой час. Кожны чалавек павінен знаходзіць час для сям’і, час для сяброў, а галоўнае – час для Бога.

Пасля слоўка прысутных чакалі агульны фотаздымак і салодкі пачастунак.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Шчыры, сыноўскі, светлы давер Марыі, сталая пабожнасць дазволілі вам пераадолець кожную цяжкасць, быць вытрывалымі, патрабуючымі у адносінах да сябе

Св. Ян Боско