Панядзелак, 13 Лістапад 2017 21:50

Камерны хор “Polifonica” выступіў у Бараўлянах

Аўтар

12 лістапада камерны хор “Polifonica” ўпершыню выступіў у парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў, што ў Бараўлянах. Канцэрт адбыўся пасля дзіцячай святой Імшы.

Пільнай, шчырай і вельмі прыязнай публіцы хор прадставіў новыя творы сучасных аўтараў Андрэя Макора, Эрыкса Эшэнвальдса, Вітаўтаса Мішкініса, Джона Памінтуана, Ола Ейла, а таксама класікаў Антона Брукнера, Томаса Луіса дэ Вікторыа, Дзмітрыя Бартнянскага і іншых.

“Polifonica” выказвае ўдзячнасць за магчымасць выступіць перад маленькімі парафіянамі і іх бацькамі, а таксама за дабраславенні, што патрэбныя перад паездкай на Сардзінію, дзе ўжо на гэтым тыдні хор адкрывае фестываль духоўнай музыкі ў Кальяры. Маем надзею на новыя сустрэчы ў Бараўлянах і запрашаем на калядны канцэрт у Мінску!

Фотаздымкі: Бачыла Аляксей

Думкі ксяндза Боско

Усе тыя, хто спаўняе пэўныя заданні, калі хоча, каб іх слухалі і шанавалі, няхай тое ж чыніць перад сваім кіраўніцтвам.

Св. Ян Боско