Субота, 11 Лістапад 2017 16:11

Дабрачынная акцыя салезіянаў у Багданава

Аўтар

9 лістапада 2017 года прадстаўнікі таварыства святога Францішка Сальскага на Беларусі правялі дабрачынную акцыю, накіраваную на падтрымку шматдзетных і няпоўных сем'яў.

На гэты раз дапамогу з рук рэгіянальнага настаяцеля салезіянскага таварыства на Беларусі ксяндза Віктара Гайдукевіча SDB у выглядзе зімовага абутку атрымалі дзеці з Багданава і навакольных вёсак, якія прыналежаць да багданаўскай парафіі святога Міхала Арханёла.

У падрыхтоўцы да правядзення акцыі актыўны ўдзел прымалі мясцовыя ўлады і пробашч парафіі святога Міхала Арханёла Ігар Лашук.

Нагадаем, што месяц таму зімовы абутак ад салезіян атрымалі дзеці з Наваельні і Жупран.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Выкінце з вашага сэрца грэх і сувязь  з ім. Будзеце ведаць дастаткова, каб збавіць свае душы.

Св. Ян Боско