Пятніца, 10 Лістапад 2017 00:22

Сустрэча аб пакліканні для дзяўчат

Аўтар

3 4 па 7 лістапада ў вёсцы Багданава (Валожынскі раён) праходзіла сустрэча аб пакліканні для дзяўчат. Агульным дэвізам сустрэчы былі словы “Гатова на ўсё”. Удзельніцамі сустрэчы сталі дзяўчаты са Смаргоні і Багданава.

“Чатыры дні, перажытыя разам, былі незвычайнымі,” – адзначыла адна з удзельніц пасля сустрэчы. Так, сапраўды гэтая сустрэча адрознівалася ад папярэдніх. Дзяўчатам было прапанавана па-іншаму перажыць розныя віды дзейнасці, з якімі кожны вернік сустракаецца ў штодзённасці: супольная малітва на пачатку дня, святая Імша, прыгатаванне ежы, мыццё посуду, адпачынак. Штодзённа ўдзельніцы сустрэчы маліліся ружанец за душы памерлых, наведваючы мясцовыя могілкі.

Падрыхтаванныя канференцыі і разважанні, якія былі аб’яднаныя пытаннем “На што я гатова, каб…? ”,  дапамаглі дзяўчатам задумацца над адносінамі паміж дзяўчынай і хлопцам. Разглядаючы прыклад першай жанчыны Евы, кожная ўдзельніца думала над сваёй гатоўнасцю падчас супольнай працы знайсці час на асабістыя разважанні.

6 лістапада дзяўчаты разам з сёстрамі выкарысталі магчымасць наведаць Гальшаны. У старажытным касцёле ўдзельніцы сустрэчы прынялі ўдзел у святой Імшы, пасля якой даведаліся пра гісторыю святыні і кляштара.

Па словах удзельніц сустрэчы, яны змаглі не толькі карысна правесці час, але і фізічна і духоўна адпачыць.

Думкі ксяндза Боско

Калі мы хочам, каб нашы духоўныя і матэрыяльныя інтарэсы былі ў парадку, мы павінны найперш клапаціцца пра тое, каб у парадку былі Божыя інтарэсы. Паклапоцімся пра духоўнае і маральнае дабро нашага бліжняга праз міласэрныя ўчынкі

Св. Ян Боско