Аўторак, 07 Лістапад 2017 16:38

У Смаргонскім араторыі адбыліся вакацыі з Богам

Аўтар Валерыя Неўская

З 30 кастрычніка па 3 лістапада 2017 года ў араторыі імя св. Яна Боско пры смаргонскай парафіі св. Міхала Арханёла праходзілі восеньскія вакацыі з Богам для дзяцей з 3 па 9 клас. Удзельнікам вакацый было прапанавана напрацягу пяці дзён паразважаць над выразам «Слухаць Бога - добрая дарога».

Пад час вакацый удзельнікі разам з памочнікамі аніматараў, клерыкам Маркам Найдзічам SDB, сястрой Дар’яй Еўтухоўскай FMA і сястрой Веранікай Огар FMA мелі як фізічны, так і багаты духоўны адпачынак. Дзецям было прапнавана паразважаць над прыкладам святых і над іх асабістымі характарыстыкамі. Праз асобы святых апосталаў Пятра і Паўла ўдзельнікі вакацый разважалі над сяброўствам, праз святога Тарчызіо - над Эўхарыстыяй, праз святую Цэцылію - над вернасцю, праз святога Францішка - над праслаўленнем, праз святую Маці Тэрэзу - над служэннем.

Кожны дзень дзеці прымалі ўдзел ў святой Імшы, знаёміліся з асобамі святых, развівалі свае здольнасці ў гуртках, а таксама разам маліліся і гулялі.

Пад час чацвёртага дня вакацый (2 лістапада) дзеці мелі магчымасць наведаць могілкі, дзе памаліліся Вяночак да Божай Міласэрнасці, ўшанаваўшы тым самым памяць памерлых.

У апошні дзень канікул быў арганізаваны канцэрт, на які былі запрошаны бацькі удзельнікаў вакацый. Пад час праграмы родныя дзяцей змаглі пераканацца, што тыя правялі час канікул з карысцю для душы і цела. Пасля канцэрту дзяцей чакаў салодкі падарунак.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Памятайце, што ўшанаванне нядзельных свят прыносіць Божае благаслаўленне на ўсе справы тыдня.

Св. Ян Боско