Аўторак, 07 Лістапад 2017 00:42

Бараўлянскія вакацыі з Богам

Аўтар

З 30 кастрычніка па 3 лістапада ў араторыі св. Дамініка Савіо пры парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў (Бараўляны) праходзілі восеньскія вакацыі з Богам. Тэмай вакацый сталі словы “Наказы знаць, слухаць і разам гуляць”.

Пад час вакацый дзеці разважалі над Божымі запаведзямі. Арганізатары вакацый падкрэслівалі, што важна пазнаваць Божыя наказы і вучыцца іх слухаць, каб выконваць у сваім жыцці. Кожны дзень вакацый распачынаўся св. Імшой, пасля якой у араторыі дзяцей чакалі праца па групах, сумесныя разважанні, гурткі па інтарэсах і гульні. Напрыканцы кожнага дня ўдзельнікі вакацый слухалі традыцыйнае салезіянскае слоўка на добрую ноч і тры разы прамаўлялі малітву “Вітай, Марыя”. Пад час наступных канікул у араторыі св. Дамініка Савіо таксама будуць арганізаваны вакацыі з Богам, таму маленькія вернікі і іх бацькі ўжо зараз могуць пачаць планаваць свой зімовы адпачынак.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Малады чалавек любіць болей, чым іншыя. Не думай, што калі пачнеш размаўляць з ім аб яго  інтарэсах, не зможа зразумець таго, хто для яго дабразычлівы, а хто не шчыры  з ім і хоча яго выкарыстаць.

Св. Ян Боско