Панядзелак, 16 Кастрычнік 2017 19:36

У Смаргоні прайшоў “Дзень восеньскага імянінніка” для дзяцей

Аўтар с. Вераніка Блізнюк

15 кастрычніка 2017 года ў араторыі св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі Cвятога Міхала Арханёла ў Смаргоні, адбылося свята для дзяцей “Дзень восеньскага імянінніка”. У ім удзельнічала больш за 60 дзяцей і іх бацькоў.

Падчас св. Імшы для дзяцей кс. Алег Жураўскі распавёў хлопчыкам і дзяўчынкам пра гасціну, на якую кожнага запрашае Езус. Святар падкрэсліў, што вернікі заўсёды павінны быць гатовымі на гэту гасціну. Пасля св. Імшы ў араторыі дзяцей чакалі клоўны Лёля і Клёпа, якія прынеслі незвычайны, вялікі торт. На ім былі шарыкі з цікавымі заданнямі, гульнямі і танцамі. Каб запомніць гэта свята, дзеці падрыхтавалі прыгожую рамку з восеньскага лісця і зрабілі супольны фотаздымак.

У канцы святкавання хлопчыкі і дзяўчынкі павіншавалі імяніннікаў спевам “Каравай”. Пасля с. Ірына Барцэвіч заклікала дзяцей быць удзячнымі тым, хто падрыхтаваў гэтае свята, памятаць пра сваіх матуль у малітве і быць паслухмянымі і ўважлівымі да ўсяго, што прапануюць старэйшыя.

Святкаванне закончылася супольнай малітвай і пачастункамі. Дзякуючы прыгожаму восеньскаму надвор’ю, а таксама цікава падрыхтаванай праграме, дзеці і іх бацькі атрымалі шмат пазітыўных эмоцый і разам адпачнулі ў араторыі.

Фотаздымкі – с. Ірына Барцэвіч

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Трэба каб былі укрыжаваныя разам з Езусам Хрыстом. Яго крыж з’яўляецца флагам і штандарам. Хто не хоча яго наследваць, не годзен быць яго вучнем

Св. Ян Боско