Панядзелак, 02 Кастрычнік 2017 12:48

Моладзевы араторый Смаргоні распачаў новы навучальны год

Аўтар

23 верасня ў Смаргонi адбылося традыцыйнае адкрыццё моладзевага араторыя пад назвай “H2O vs Аж2А”. Як звычайна, свята распачалося святой Iмшой, падчас якой анiматары i кандыдаты аднавілі свае абяцанні яшчэ на адзін год. Таксама 4 новыя анiматары і 2 кандыдаты ўпершыню склалі свае абяцанні.

Працяг свята быў у араторыi. Удзельнікаў чакала цікавая праграма, конкурсы і сюрпрызы. Фішкай вечара стала банка з баранкамі, яна была сімвалам араторыя. Клерык Марк Найдзіч SDB, як адказны за араторый, на вачах моладзі адкрыў яе. Усе жадаючыя маглі пакаштаваць баранкі.

Свята адкрыцця араторыя скончылася i ўсе з усмешкамі i радасцю ў сэрцы пайшлі дамоў. Але гэта не канец. Смаргонскi араторый афiцыйна лічыцца адкрытым i чакае ўсіх маладых.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Мы ўсе павінны несці крыж, так, як нёс крыж Пан Езус. А наш крыж — гэта ўсе тыя цярпенні, з якімі мы сустракаемся ў жыцці.

Св. Ян Боско