У мінскім араторыі імя святога Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Серабранцы, 24 верасня адбылася першая ў гэтым навучальным годзе сустрэча ўдзельнікаў “Клуба Святога Дамініка Савіо” (“Савіо-клуба”).  Год назад дванаццаць дзяцей упершыню распачалі гэтую духоўную фармацыю: вучыліся быць шчырымі сябрамі, добрымі людзьмі і апосталамі радасці для іншых.

Прыемна адзначыць, што жаданне дасягнуць святасці па прыкладзе св. Дамініка Савіо з’явілася і ў другіх дзяцей: гэты год пачаўся з падвоенай колькасці ўдзельнікаў! Яшчэ дзесяць дзяўчат і хлопцаў з радасцю далучыліся да сваіх старэйшых сяброў. Яны разам з аніматарамі і на чале з ксяндзом Іванам Огарам SDB правялі час весела і з карысцю для сябе. Па традыцыі, сустрэча распачалася сумеснай малітвай.  Потым адбыўся так званы “абмен вопытам”. Дзеці, якія другі год з’яўляюцца ўдзельнікамі клуба, з радасцю дзяліліся сваімі эмоцыямі, распавядалі пра самыя запамінальныя і цікавыя, на іх погляд, падзеі з жыцця. Хлопчыкі і дзяўчынкі, якія прыйшлі на “Савіо-клуб” першы раз, выказвалі свае думкі і меркаванні наконт таго, што яны чакаюць ад такіх сустрэч.

Нечаканасцю для дзяцей стала падрыхтаваная аніматарамі прэзентацыя “Савіо-клуба”, дзе праца за мінулы год была паказана весела, яскрава і дынамічна.

Яшчэ адным вельмі прыемным для ўдзельнікаў сюрпрызам стаў салодкі пачастунак і жывая гутарка за кубкам гарбаты.

Ксёндз Іван Огар SDB прамовіў “слоўка”: распавёў гісторыю пра мудраца і пярсцёнак. Дзецям была выказана думка для далейшых разважанняў аб уменні ведаць “свой чалавечы кошт” і “сваю вагу”.

Напрыканцы сустрэчы аніматары з удзельнікамі клуба правялі вясёлыя і актыўныя гульні.

Разыходзіліся ўсе ў цудоўным і ўзнёслым настроі, з жаданнем хутчэй сустрэцца зноў.

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter»

Пра нас

Кіраўніцтва Рэлігійнай Каталіцкай Місіяй “Таварыства св. Фрацішка Сальскага”

Рэгіянальны Настаяцель Місіі:
кс. Віктар Гайдукевіч SDB

Вікарый і эканом Місіі:
кс. Алег Жураўскі SDB

Радныя:

Каляндар

Люты 2018
Нд Пн Вт Ср Чц Пт Сб
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28

Выбраныя запісы

  • Пасланне Генеральнага настаяцеля да моладзі на Урачыстасць святога Яна Боско
    Мая дарагая моладзь, Дазвольце мне прывітаць вас з вялікай
  • Дні Духоўнасці Салезіянскай Сям’і вачыма кс. Алега Каралёва SDB
    З 18 па 21 студзеня на Вальдокко, вельмі харызматычным
  • Ксёндз Боско вучыў, што Бог прагне, каб мы заўсёды былі шчаслівымі
    Больш чым калі-небудзь я перакананы, што ксёндз Боско і
Угору