Аўторак, 29 Жнівень 2017 14:28

Рада араторыяў адбылася ў Смаргоні

Аўтар

26 жніўня ў Смаргоні адбылася важная падзея для салезіянскай сям’і Беларусі - Рада араторыяў.  На ёй прысутнічалі салезіянскія святары і сёстры, салезіяне-супрацоўнікі, аніматары, а таксама прадстаўнікі розных суполак, якія прымаюць актыўны ўдзел у жыцці салезіянскай сям’і Беларусі. Усяго 25 чалавек на чале з рэгіянальным настаяцелем салезіянаў Беларусі кс. Віктарам Гайдукевічам SDB разважалі над эфектыўнасцю працы па выхаванні моладзі і дзяцей.

Рада распачалася святой Імшой, пасля якой удзельнікі прыступілі да абмеркавання вызначаных загадзя пытанняў. У першай частцы сустрэчы прысутныя прааналізавалі дзейнасць салезіянскіх СМІ, эфектыўнасць і якасць агульнабеларускіх святаў і акцый, а таксама прааналізавалі актуальнасць салезіянскай харызмы і сродкі яе рэалізацыі. Такім чынам падвялі вынікі працы за апошні год і выказалі свае прапановы на будучы год.

Пасля невялікага перапынку ўдзельнікі высветлілі прыярытэты працы па выхаванні маладога пакалення ў стылі кс. Боско. А затым згодна з усімі прапановамі запланавалі наступны год.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Бог Айцец ведае, чаго мы патрабуем, ведае яшчэ да таго, як папросім Яго. Варта прасіць, каб атрымаць больш, і не абавязкова для сябе.

Св. Ян Боско