Аўторак, 15 Жнівень 2017 10:26

Кіруючыя органы салезіянскіх інспекторый сустрэліся з Генеральным настаяцелем

Аўтар

З 7 па 12 жніўня 2017 года ў Венгрыі ў г. Эстэргам праходзіла сустрэча кіруючых органаў салезіянскіх інспекторый з рэгіёну Цэнтральнай і Паўночнай Еўропы з Генеральным настаяцелем і яго радай -  так званая Visita d’Insieme.

Удзел у дадзеным мерапрыемстве прыняло таксама кіраўніцтва рэлігійнай каталіцкай місіі “Таварыства Святога Францыска Сальскага” – Салезіяне кс. Боско ў Беларусі. Падчас сустрэчы абмяркоўваліся актуальныя выклікі часу, перад якімі знаходзіцца салезіянская кангрэгацыя, працуючы з моладдзю. Вынікам 5 інтэнсіўных дзён працы стала супольна выпрацаваная стратэгія, якая павінна дапамагчы святарам ў гэтым рэгіёне больш эфектыўна распаўсюджваць салезіянскі харызмат і працаваць для збаўлення маладога пакалення.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Без цярпення не можам стаць святымі.

Св. Ян Боско