17 чэрвеня ў Дзятлаве беларуская салезіянская сям’я адзначала Дзень Адзінства. Традыцыйна гэта свята адзначаюць у дзень нараджэння генеральнага настаяцеля або яго намесніка на мясцовым узроўні. У Беларусі такім намеснікам з’яўляецца ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB, які адзначае свой дзень нараджэння 21 чэрвеня. Таму ўжо па добрай традыцыі ў першы месяц лета салезіяне Беларусі збіраюцца ў адным з месцаў сваёй прысутнасці, каб разам адзначыць Дзень Адзінства. 

У гэтым годзе гасцей прымаў горад Дзятлава. Варта таксама адзначыць, што заступнікамі Дзятлаўскага араторыя з’яўляюцца салезіянскія мучанікі з араторыя ў Познані, якія 75 год таму аддалі сваё жыццё ў фашысцкім канцлагеры. Менавіта ў гэтым годзе Каталіцкі Касцёл адзначае юбілей іх мучаніцкай смерці.

Распачалося свята са святой Імшы на 12 гадзін, якую ўзначаліў біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB. Гамілію да прысутных прамовіў вікарый і эканом салезіянскага таварыства ксёндз Алег Жураўскі SDB. У сваёй прамове ён пазнаёміў сабраных вернікаў з гісторыяй жыцця і мучаніцкай смерці бласлаўлёнай “пяцёркі” з Познані.

Для гэтых мужных юнакоў, выхаваных у салезіянскім духу, вязніца стала сапраўдным месцам збаўлення. Церпячы здзекі і катаванні, яны не толькі не згубілі веру, але і яшчэ больш умацавалі яе. Хлопцы  прынялі смерць, паяднаўшыся з Хрыстом, гледзячы на крыж і з малітвай на вуснах. Для кожнага з нас яны з’яўляюцца сапраўдным прыкладам аптымізму і веры.

Напрыканцы Імшы былі віншаванні. У гэты дзень свой  Дзень Нараджэння адзначалі кс. Казімір Шыдэлко SDB і сястра Валянціна Кот FMA. Кс. Здзіслаў Вэдэр SDB адзначаў 65 год манаскага жыцця, а кс. Станіслаў Краўчанка SDB – 5 год святарства. Вернікі павіншавалі таксама і мясцовага пробашча кс. Здзіслава Пікулу SDB, які на мінулым тыдні таксама святкаваў Дзень Нараджэння. Усе гэтыя святочныя падзеі надавалі Дню Адзінства яшчэ больш цёплую і сямейную атмасферу.

Калі скончылася святая Імша, усе прысутныя накіраваліся ў Дзятлаўскую сярэднюю школу №3. Там адбыўся абед і працяг святочнай праграмы. Але перад пачаткам канцэрту сабраных чакаў сюрпрыз – горад майстроў, на якім дзятлаўскія сем’і падзяліліся сваімі талентамі і разнастайнымі вырабамі.

Потым распачалася праграма “Сям’я –крыніца веры і любові”. Арганізатары прадставілі шмат нумароў у выкананні дзетак, моладзі і дарослых. Былі таксама і конкурсныя заданні для гледачоў. Выступленні былі вельмі кранальнымі і прынеслі шмат станоўчых эмоцый.

Напрыканцы праграмы са слоўкам і падзякай да прысутных звярнуўся кс. Віктар Гайдукевіч SDB, а біскуп Аляксандр удзяліў Божае бласлаўленне.

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter»

Фотагалерэя

Пра нас

Кіраўніцтва Рэлігійнай Каталіцкай Місіяй “Таварыства св. Фрацішка Сальскага”

Рэгіянальны Настаяцель Місіі:
кс. Віктар Гайдукевіч SDB

Вікарый і эканом Місіі:
кс. Алег Жураўскі SDB

Радныя:

Каляндар

Люты 2018
Нд Пн Вт Ср Чц Пт Сб
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28

Выбраныя запісы

  • Пасланне Генеральнага настаяцеля да моладзі на Урачыстасць святога Яна Боско
    Мая дарагая моладзь, Дазвольце мне прывітаць вас з вялікай
  • Дні Духоўнасці Салезіянскай Сям’і вачыма кс. Алега Каралёва SDB
    З 18 па 21 студзеня на Вальдокко, вельмі харызматычным
  • Ксёндз Боско вучыў, што Бог прагне, каб мы заўсёды былі шчаслівымі
    Больш чым калі-небудзь я перакананы, што ксёндз Боско і
Угору