1-2 красавіка ў дзятлаўскім араторыі імя бласлаўлёных мучанікаў з Познані які дзейнічае пры парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі сёстры салезіянкі праводзілі сустрэчу для дзяўчат з Дзятлава, Смаргоні, Мінска і Бердаўкі.

На працягу двух дзён удзельніцы вучыліся быць сведкамі Уваскрослага Хрыста. Дзяўчаты адмовіліся ад мабільных тэлефонаў, каб лепш перажыць гэтыя дні засяроджвання з Богам і праверыць сваю прывязанасць да матэрыяльных каштоўнасцей, якія вельмі часта робяць людзей залежнымі.

Распачалася сустрэча Вяночкам да Божай Міласэрнасці і супольна падрыхтаваным абедам. “Быць сабою” – так гучала тэма канферэнцыі.  Сястра Дар’я Еўтухоўская FMA прапанавала дзяўчатам на пачатку адказаць на пытанне “Што значыць быць сабою?”, а потым, адштурхоўваючыся ад адказаў, прадставіла сапраўднае значэнне гэтых двух слоў на канкрэтных прыкладах. Даючы сабе свядомы адказ на пытанне “Хто я?”, кожная ўдзельніца падчас працы ў групах магла раскрыць сэнс выразу “быць сабой” у крэатыўнай форме. Напрыклад, як быць сабой як дачка – праз напісанне рэцэпту. Пасля прадстаўлення вынікаў усе разам прынялі ўдзел у святой Імшы ў касцёле, дзе якраз у гэты час праходзілі парафіяльныя рэкалекцыі. Пасля спажывання духоўнай і фізічнай ежы хапіла часу і на тое, каб прыняць удзел у гульнях і бліжэй пазнаёміцца. Вечар завяршыўся адарацыяй Крыжа дзе, слухаючы ўрыўкі з мукі Хрыста і адпаведнае агучванне, кожная дзяўчына разважала аб сваім уласным сведчанні як хрысціянкі ў тым асяроддзі, дзе знаходзіцца. Дзень скончыўся праглядам фільму “Спеши любить”, які стаў добрым падсумаваннем таго, аб чым удзельніцы сустрэчы разважалі ў першы дзень.

У нядзелю, пасля супольнай ранішняй малітвы і сытнага сняданку, дзяўчаты сустрэліся, каб паразважаць над фрагментам Евангелля пра ўваскрашэнне Лазара. Падчас разважанняў с. Вераніка адзначыла, што прапанаваны ўрывак вучыць кожнага паміраць для простых матэрыяльных рэчаў, вучыць як жыць уваскрослымі і адкінуць тое, што “смярдзіць”, што не вядзе да жыцця. У час цішыні і асабістых разважанняў удзельніцам было прапанавана падумаць над сімвалам свайго ўваскрашэння і адказаць на пытанні “Для чаго мне трэба памерці?” і “Для чаго хачу ўваскрэснуць?”, вызначаючы для сябе пры гэтым канкрэтныя крокі.

Праз удзел у святой Імшы кожная дзяўчына мела магчымасць яшчэ раз падзякаваць Богу за Яго слова, праз якое Ён прамаўляе да кожнага чалавека, а таксама за сакрамант споведзі і Божую Міласэрнасць, на якія асаблівую ўвагу звярнуў ксёндз-рэкалекцыяніст падчас казання.

Сустрэча ў Дзятлаве скончылася супольным абедам, які быў яшчэ больш смачны ад той сямейнай атмасферы, якую стварылі самі дзяўчаты за час гэтых разам плённа перажытых дзён.

Шчыра дзякуем арганізатарам гэтай сустрэчы на чале з сятрой Тэрэсай Сольнічэк FMA, салезіянскай супольнасці з Дзятлава за гасціннасць, а таксама ўсім удзельніцам.

Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да наступнай сустрэчы аб пакліканні для дзяўчат, якая адбудзецца летам з 16 па 25 жніўня.

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter»

Фотагалерэя

Пра нас

Кіраўніцтва Рэлігійнай Каталіцкай Місіяй “Таварыства св. Фрацішка Сальскага”

Рэгіянальны Настаяцель Місіі:
кс. Віктар Гайдукевіч SDB

Вікарый і эканом Місіі:
кс. Алег Жураўскі SDB

Радныя:

Каляндар

Кастрычнік 2017
Нд Пн Вт Ср Чц Пт Сб
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Выбраныя запісы

  • Салезіянскі святар Тытус Зэман абвешчаны бласлаўлёным
    30 верасня 2017 у Браціславе ксёндз салезіянін Тытус Зэман
  • Генеральная Настаяцельніца Дачок Марыі Успамогі наведала Беларусь
    27 верасня 2017 года ўпершыню наведала Беларусь Генеральная Настаяцельніца
  • Дабрачынная акцыя ў падтрымку школьнікаў са шматдзетных сем’яў прайшла ў Мінску
    Таварыства святога Францішка Сальскага прыняло ўдзел у дабрачыннай акцыі,
Угору