Серада, 12 Красавік 2017 10:55

Турнір па настольным гульням і дартсу прайшоў ў мінскім араторыі

Аўтар Салезіянскія аніматары Раман Гапцар і Кацярына Пячынская

2 красавіка ў мінскім араторыі імя святога Яна Боско пры парафіі Св. ЯнаХрысціцеля адбылося закрыццё штогадовага турніру св. Дамініка Савіо і бл. Лаўры Вікуньі, які праходзіў з 12 па 26 сакавіка. Гэта быў ужо пяты па ліку турнір.

Удзельнікі спаборніцтваў мелі магчымасць паспрабаваць сябе ў настольным футболе, які ўключаў узроставыя групы 16- і 17+, у дартсе і настольным тэнісе. Кожная гульня прыносіла камандам шмат радасці, а разам з тым вымагала ад удзельнікаў шмат высілкаў. Усяго на працягу турніру прайшло 78 гульняў.

Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў адбылося ў незвычайнай форме. Уручэнне медалёў разбавілі конкурсы, у якіх прысутныя спрабавалі сябе ў імправізаваных настольных гульнях, павялічаных да памераў спартыўнай залы. Не абышлося мерапрыемства без святочнага стала.

Пераможцы турніра св. Дамініка Савіо і бл. Лаўры Вікуньі:

Настольны тэніс:

1 месца — Яўген Емяльянаў; 2 месца — кл. Марк Найдзіч SDB; 3 месца — Ўладзіслаў Чайкоўскі

Дартс:

1 месца — Іван Мацейка; 2 месца — Кацярына Грыгаркевіч; 3 месца — Дзіяна Клімава

Настольны футбол (16-):

1 месца — «Ребятишки»; 2 месца — «МФКО»; 3 месца — «Девчата»

Настольны футбол (17+):

1 месца — «SDB»; 2 месца — «Glück»; 3 месца — «Eminem»

Пасля ўзнагароджання па салезіянскай традыцыі «слоўка на дабранач»  прамовіў кс. Павел Шчарбіцкі SDB, пакінуўшы моладзі думку для разважання. Святар звярнуў увагу, што ніводзін, нават самы прыгожы і каштоўны медаль, не зможа адарыць чалавека сапраўднай радасцю, бо яе крыніца ў адносінах з Богам і блізкімі.

Фотагалерэя

View the embedded image gallery online at:
https://sdb.by/news/80-naviny/674-turnir-minsk#sigProId1c4c7fe0f7

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Пан Бог не глядзіць на род працы, Ён звяртае ўвагу на мэта таго, хто яе выконвае. Бо ўсе заняткі аднолькава высакародныя, таму што аднолькава выглядаюць у вачах Бога.

Св. Ян Боско