Серада, 15 Люты 2017 16:11

У Бараўлянах салезіяне правялі сустрэчу аб пакліканні для хлопцаў

Аўтар

«ProVocatio» — сустрэча аб пакліканні для хлопцаў адбылася 11-12 лютага ў салезіянскім араторыі імя св. Дамініка Савіо ў Бараўлянах. На сустрэчу аб пакліканні прыехала 15 хлопцаў з Мінску, Смаргоні і Бараўлян.

На працягу двух дзён хлопцы разважалі над тэмай  «Паслухмяныя як Сын».  На гэтую тэму салезіяне падрыхтавалі дзве канферэнцыі. Увага хлопцаў была скіравана на два аспекты: сыноўства і паслухмянасць сына. Ксёндз Павел Шчарбіцкі SDB падрыхтаваў для сабраных канферэнцыю на тэму «Ты — сын», у якой звярнуў увагу на тое, што ўсе хлопцы з’яўляюцца сынамі, якія пакліканы да любові. Таксама падчас гэтай канферэнцыі кожны меў магчымасць паразважаць над Божым словам, якое нагадвае аб гэтым. У моманце цішыні маладыя людзі маглі паслухаць, што кожнаму асабіста хоча сказаць Бог праз гэтыя ўрыўкі з Бібліі. Ксёндз Станіслаў Краўчанка SDB раскрыў тэму паслухмянасці і прапанаваў паразважаць над рознымі элементамі паклікання. Па салезіянскай традыцыі ў канцы першага дня да хлопцаў прамовіў «слоўка на дабранач» Рэгіянальны настаяцель салезіянаў на Беларусі ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB. Святар падкрэсліў, як важна распазнаць і не загубіць у сабе зерне паклікання.

Таксама быў час на супольную малітву, гульні, прагляд фільма, размовы і актыўны адпачынак. Атрымаўшы розныя парады і заданні, хлопцы паехалі дадому, каб у штодзённым жыцці рэалізоўваць гэтае сыноўства і ўзмацняцца ў сваім пакліканні.

Калі і ты сур’ёзна разважаеш над сваім пакліканнем, то адкажы сабе на пытанне: «А я паслухмяны сын свайго Айца?»

Наступная сустрэча «ProVocatio» на тэму паклікання для хлопцаў запланавана на:

  • 29-30 красавіка 2017 года

На «ProVocatio» запрошаны хлопцы, якія задумваюцца аб святарскім альбо манаскім пакліканні, асабліва салезіянскім. Узрост удзельнікаў ад 14 гадоў.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да адказнага за прэнавіцыят Рэлігійнай Каталіцкай Місіі «Таварыства св. Францішка Сальскага» ў Беларусі кс. Паўла Шчарбіцкага SDB па тэлефоне: +375 29 3897669

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Старайся, каб тыя, пра каго гаворыш, станавіліся тваімі сябрамі.

Св. Ян Боско