Субота, 31 Снежань 2016 16:30

Святочны канцэрт школы мастацтваў «Гармонія» адбыўся ў Бараўлянах

Аўтар

29 снежня ў араторыі святога Дамініка Савіо пры салезіянскай парафіі Маці Божай Успамогы Хрысціянаў адбыўся выніковы святочны канцэрт школы мастацтваў «Гармонія». Ён стаў сапраўдным святам для дзяцей, іх бацькоў і для ўсіх парафіянаў.

Школа мастацтваў «Гармонія» ужо на працягу некалькіх год паспяхова дзейнічае ў бараўлянскім араторыі пад кіраўніцтвам педагогаў Яны Васілеўны і Юліі Васільеўны Хмялеўскіх і Вольгі Леанідаўны Дземеньцьеўскай. На выніковым канцэрце юныя таленты — выхванцы школы мастацтваў — гралі на разнастайных музычных інструментах, спявалі песні, дорачы ўсім гледачам усмешкі і цудоўны настрой, падкрэсліваючы сваім майстэрствам, што заняткі ў «Гармоніі» прынеслі вялікі плён.

Напрыканцы канцэрту Яна Васільеўна павіншавала ўсіх прысутных з прыгожымі зімовымі святамі, а таксама выказала спадзяванне, што дзеці і надалей будуць з ахвотай развівацца ў выбраным накірунку, а такія канцэрты стануць добрай каляднай традыцыяй.

 

Фотагалерэя

Думкі ксяндза Боско

Я хачу, каб усе служылі Пану з ахвотаю і святою радасцю, нават падчас цяжкасцяў і д’ябальскіх спакусаў.

Св. Ян Боско