Субота, 24 Снежань 2016 21:28

Віншаванне рэгіянальнага настаяцеля Таварыства св. Ф. Сальскага кс. Віктара Гайдукевіча SDB на Божае нараджэнне 2016 г.

Аўтар

Дарагая салезіянская сям’я, сёння мы ў чарговы раз перажываем збавенную ўрачыстасць нараджэння нашага Пана Езуса Хрыста, і становімся на парозе новага 2017 года.

З вялікай радасцю і любоўю кірую да Вас свае святочныя віншаванні! Праходзіць час, змяняюцца пакаленні, але вялікая ўрачыстасць святой ночы, як і раней, застаецца крыніцай надзеі для мільёнаў людзей. Нованароджаны Езус у чарговы раз нагадвае нам пра невычэрпную любоў Нашага Творцы.

Няхай гэтыя светлыя дні напаўняюць нас любоўю, чыстымі думкамі і натхняюць на праведныя ўчынкі, азараюць верай і ўмацоўваюць духоўныя і маральныя асновы, а Езус адорвае нас сваёй моцай, бо толькі разам з Ім, мы здольныя ўчыніць немагчымыя рэчы.

Разважаючы на дэвізам Генеральнага Настаяцеля на будучы год будзем з энтузіязмам імкнуцца да таго, каб кожная наша сям’я, парафія, супольнасць станавіліся сапраўднай школай жыцця і любові.

Віншую, з надзеяй і натхненнем у новы 2017 год!
З належнай павагай і малітвай Кс. Віктар Гайдукевіч SDB
Рэгіянальны настаяцель

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Не шукай апраўдання сваім недахопам. Лепш шукай спосабы, пры дапамозе якіх ты змог бы іх пазбавіцца.

Св. Ян Боско